Symbian OS

Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Nokia
Сямейства АС Symbian
Першы выпуск 5 чэрвеня 1998
Апошняя версія Symbian Refresh (Feature pack 1) — 27 жніўня 2012 года
Падтрымлівае платформы ARM[d] і x86
Тып ядра Рэальнага часу (Мікраядро)
Ліцэнзія Адкрытае (для бізнесу[1]) праграмнае забеспячэнне
Стан Актуальная
Вэб-сайт symbian.nokia.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Symbian OS (МФА: [ˈsɪmbɪən ˌəʊ ˌɛs]) — гэта аперацыйная сістэма для сотавых тэлефонаў, смартфонаў і камунікатараў, якая распрацоўвалася кансорцыумам Symbian, заснаваным у чэрвені 1998 года кампаніямі Psion, Nokia, Ericsson і Motorola. Пазней да кансорцыума далучыліся кампаніі: Sony Ericsson, Siemens, Panasonic, Fujitsu, Samsung, Sony, Sharp і Sanyo.

24 чэрвеня 2008 года кампаніі Nokia, Sony Ericsson, Motorola і NTT DOCOMO афіцыйна заявілі аб аб’яднанні Symbian OS, S60, UIQ і MOAP(S) з мэтай стварэння адзінай адкрытай мабільнай платформы. Разам з кампаніямі AT&T, LG Electronics, Samsung Electronics, STMicroelectronics, Texas Instruments і Vodafone была створана некамерцыйная арганізацыя Symbian Foundation. Nokia анансавала куплю астатніх акцый Symbian Ltd., пасля чаго стала б магчымай перадача зыходных кодаў сістэмы членам Symbian Foundation[2]. Гэты крок павінен быў спрыяць прасоўванню Symbian OS на рынку мабільных сістэм.

У 2010 годзе Symbian хутка саступаў па папулярнасці iOS і Android. Генеральны дырэктар Nokia Стывен Элап 11 лютага 2011 года абвясціў аб партнёрстве з Microsoft, у рамках якога Nokia павінна была пачаць выкарыстоўваць Windows Phone у якасці асноўнай платформы для сваіх смартфонаў, а Symbian пры гэтым паступова выходзіла б з ужытку. У выніку доля Symbian на рынку значна ўпала.

Nokia спыніла падтрымку праграм для Symbian з 1 студзеня 2014 года.

  1. Nokia робіць Symbian зачыненым праектам // opennet.ru 6.04.2011
  2. Symbian Foundation announcement (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2008. Праверана 23 кастрычніка 2008.

Developed by StudentB